Дзевяноста шосты
У заключным томе хронікі новай беларускай дзяржаўнасьці канца ХХ стагодзьдзя аўтар — удзельнік падзеяў апавядае пра масавы супраціў аб’яднаньню Беларусі і Расеі, вядомы як «Вясна-96», арышты, драматычны выезд за мяжу і наданьне адміністрацыяй ЗША палітычнага прытулку лідэру Беларускага Народнага Фронту Зянону Пазьняку і яму, прызнаньне тым самым рэжыму ў Беларусі аўтарытарным, а таксама аналізуе адчайную спробу імпічмэнту, якая скончылася паразай Канстытуцыі. Папярэднія кнігі цыклю — «Дзевяноста першы», « Дзевяноста другі» і « Дзевяноста трэці», « Дзевяноста чацьвёрты», « Дзевяноста пяты». У кнізе скарыстаныя фатаздымкі Сяргея Грыца, Уладзімера Кармілкіна, Георгія Ліхтаровіча, Галіны Навумчык, Уладзімера Сапагова, Віктара Стралкоўскага, Зянона Пазьняка, Андрэя Шаўлюгі, ТАСС, газэтаў «Свабода», «БДГ», «Имя», «Народная воля», матэрыялы сайту «Вытокі», а таксама фота з архіву аўтара.