Слоўнік Свабоды
О чём книга
XX стагодзьдзе ў беларускай мове. Слова на дзень для памяці і для роздуму Нельга быць беларусам, жыць у Празе і не выдаваць кніг. Беларуская служба — адзіная з трох дзясяткаў рэдакцыяў Радыё Свабода, што мае сваю бібліятэку. Першая кніга «Бібліятэкі Свабоды» пабачыла сьвет у 2002 годзе. «Верш на Свабоду» склалі 365 твораў. Напісаныя слухачамі радыё, яны гучалі ў этэры штодня ўвесь 2001 год. Сярод аўтараў былі нобэлеўскія ляўрэаты і паэты-выгнаньнікі, самаму маладому было 10 гадоў, найстарэйшаму — 92. Валянціна Аксак, якая апекавалася паэтамі і праграмай, рыхтавала гэтую кнігу разам з Аляксандрай Макавік. Затым да іх далучылася незабыўная Вера Рыч зь Лёндану, і гэты збор выйшаў у бліскучым ангельскім перакладзе. Камэртон «Бібліятэкі». Пасьля зьявіліся новыя арыгінальныя выданьні, якія грунтаваліся на журналісцкай працы, на праграмах, падрыхтаваных аўтарамі для радыё.
Рецензий пока нет
Будьте первым, кто расскажет об этой книге.
Войдите, чтобы оставить комментарий.